Відэа падзення гімнасткі ў мінскім цырку

20/04/2017 - 08:55

З’явілася відэа падзення гімнасткі ў мінскім цырку. Здарэнне адбылося ўвечары 19 красавіка. Расіянка Марыя Сюльгіна выступала разам са сваім мужам без страхоўкі (гэта было яе рашэнне). У нейкі момант яна не ўтрымалася і ўпала з вышыні 5 метраў.

У Белдзяржцырку Еўрарадыё паведамілі: "Прычыны таго, што адбылося, будуць устанаўлівацца. Што датычыцца выступаў без страхоўкі, то ёсць такія нумары, дзе артысты выступаюць без яе. Гэта ўласнае рашэнне артыста. Цяпер гімнастка знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі, у яе зламана рука і лёгкае страсенне мозгу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі