Віцебская вобласць — лідар Беларусі па алкагалізму

05/07/2026 - 11:21

Фота мае ілюстрацыйны характар

Віцебская вобласць — лідар Беларусі па алкагалізму: летась тут было зафіксавана 188 выпадкаў на 100 000 жыхароў, піша Белстат. А вось мінчукоў працягваюць ставіць у прыклад для астатняй краіны — 80 выпадкаў на 100 000 жыхароў.

Што тычыцца іншых рэгіёнаў, то сітуацыя выглядае так: за Віцебскай вобласці ідзе Брэсцкая з паказчыкам 177 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, затым Магілёўская — 163 выпадкі, Гродзенская — амаль 160 і Гомельская — 158 выпадкаў. У Мінскай вобласці ён склаў 128 выпадкаў. 

Агулам у разліку на 100 000 жыхароў паказчык алказалізму сярод насельніцтва знізіўся з 332 выпадкаў у 2005-м да 143 у 2025-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі