Ветэрану, якога павіншавалі пратэрмінаваным печывам, падарылі тэлевізар

11/05/2018 - 16:23

95-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, якога 9 траўня павіншавалі з Днём Перамогі пратэрмінаваным печывам, падарылі сучасны тэлевізар, паведамляе партал tut.by. Брэсцкі абласны ваенны камісар Яўген Зайцаў папрасіў у Аркадзя Бляхера прабачэння і яшчэ раз павіншаваў яго са святам.

Як інфармавала Еўрарадыё, у гонар Дня Перамогі ветэрану ўручылі скрынку з сухім пайком, у якім і было згаданае пратэрмінаванае печыва (яго тэрмін прыдатнасці скончыўся 1 красавіка). Пра гэта журналістам распавёў унук франтавіка.

Ваенкам Брэсцкай вобласці назваў здарэнне з печывам "непаразуменнем". Паводле яго слоў, пайкі камплектаваліся яшчэ ў лютым да 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі