Верагодна, затрымалі бацьку падлетка-палітвязня Мікіты Залатарова — "Вясна"

24/08/2023 - 18:42

Міхаіл Лапуноў / Сильные новости

Верагодна, сілавікі затрымалі і арыштавалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова, пішуць праваабаронцы "Вясны".

У Гомелі быў арыштаваны на 15 сутак і не выйшаў сёння пасля арышту Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў. Такое ж самае імя мае бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова.

Судзіў яго суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Кармановіч. Вынік другога суда невядомы. Няма сувязі і з жонкай Міхаіла Лапунова.

Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых палітвязняў, затрыманых пасля пратэстаў 2020 года. 16-гадовага на той момант падлетка, хворага на эпілепсію, абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Потым яму дадалі яшчэ паўтара года, абвінаваціўшы ў нападзе на супрацоўніка СІЗА. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4,5 года выхаваўчай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі