"Вельмі трывожна": Барэль выказаўся пра карупцыйны скандал у Еўрапарламенце

12/12/2022 - 12:45
Чацвярых палітыкаў падазраюць у хабарніцтве, сярод іх — віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах Жазэп Барэль назваў карупцыйны скандал у Еўрапарламенце "вельмі, вельмі трывожным", цытуе ВВС.

Буйны карупцыйны скандал пачаўся ў Еўрапарламенце, чацвёра палітыкаў затрыманыя. Сярод чыноўнікаў, якіх падазраюць у хабарніцтве, — адна з віцэ-прэзідэнтаў Еўрапарламента Ева Кайлі. Яе адхілілі ад выканання абавязкаў, піша ВВС.

Следства мяркуе, што неназваная дзяржава Персідскага заліва на працягу некалькіх месяцаў уплывала на эканамічныя і палітычныя рашэнні Еўрапарламента. СМІ пішуць, што хабар спрабаваў перадаваць Катар. Аднак прадстаўнік урада Катара ў каментары AFP адмаўляе абвінавачванні.

У пятніцу ў Бруселі прайшлі 16 ператрусаў. Усяго для допыту затрымалі шэсць чалавек, дваіх з іх адпусцілі. У рамках ператрусаў былі канфіскаваныя грашовыя сродкі на суму каля 600 тыс. еўра. У падазраваных таксама канфіскавалі кампутары і мабільныя тэлефоны.

Чатыры чалавекі былі арыштаваныя, ім выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай і карупцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі