Вечарынка "Брыджэртанаў" не апраўдала чаканняў — #ІхНоравы

26/09/2024 - 15:05

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Уладзімір Пуцін зноў палохае ўсіх ядзернай зброяй. Ён заявіў, што калі на Расію нападзе няядзерная дзяржава, але яе будзе падтрымліваць ядзерная, то ён палічыць гэта "сумесным нападам".

Калі расшыфраваць, гэта можа быць пагроза выкарыстання ядзернай зброі ў вайне з Украінай. Калі не цікавіцца падзеямі ў свеце, можна прапусціць ядзерны грыб на гарызонце.

Таму мы рэгулярна расказваем вам пра тое, што адбываецца за межамі Беларусі. І вось зноў.

 

Мужчына паўстагоддзя праседзеў у камеры смяротнікаў. І аказаўся невінаваты

Пажылы мужчына ў Японіі шмат гадоў чакаў смяротнага пакарання. А потым высветлілася, што доказы ў яго справе былі сфабрыкаваныя. Японскі суд яго апраўдаў.

Праўда, незразумела, хто верне яму больш за 50 гадоў жыцця, якія ён пражыў у чаканні прывядзення прысуду ў выкананне.

Іваа Хакамаду асудзілі на смерць у 1968 годзе. Яго прызналі вінаватым у забойстве боса, яго жонкі і двух дзяцей-падлеткаў.

У 2014 годзе ўзніклі падазрэнні, што следчыя маглі падкінуць мужчыну доказы. Тады вырашылі правесці паўторнае судовае разбіральніцтва, і японцу дазволілі выйсці з турмы і жыць пад апекай старэйшай сястры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі