Вайскоўцы кампенсавалі страты кіроўцу легкавіка, што трапіў пад БМП

23/06/2018 - 12:29

Вайскоўцы кампенсавалі матэрыяльную шкоду кіроўцы легкавіка Volkswagen, які трапіў пад БМП. Здарэнне адбылося пад Гродна 22 чэрвеня — адну з баявых машын пехоты, якая рухалася ў калоне ваеннай тэхнікі, вынесла на сустрэчную. Там БМП наскочыла на легкавік і літаральна раструшчыла яго.

Кіроўцу легкавіка заціснула ногі, але траўмы не былі значнымі. Як бачна на фотаздымках, апублікаваных БЕЛТА, мужчына ўжо сустрэўся з прадстаўнікамі 6-й гвардзейскай механізаванай брыгады, якія прыбылі да яго дадому.

Пацярпеламу прынеслі прабачэнні. Матэрыяльная шкода кампенсаваная за кошт сродкаў збору.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі