Ва Уладзіміра Самсонава не пералом рабра, а, магчыма, расколіна

11/08/2016 - 12:29

У беларускага тэнісіста Уладзіміра Самсонава няма пералома рабра. Але магчыма, спартовец атрымаў расколіну рабра, распавёў журналіст Руслан Васільеў.

Як паведамлялася раней, падчас чвэрцьфінальнага матча Самсонаў атрымаў пашкоджанне.  

"Па сённяшняй інфармацыі пералому рабра ў Самсонава няма. А наконт дыягназу, які нас усіх непакоіць — расколіна рабра, пытанне адкрытае. Напэўна, гэта правільна, што не паведамляюць поўную інфармацыю, каб не дапамагаць сапернікам. Няхай пра гэта нічога не ведаюць", — перадае tribuna.com словы Васільева.

Сёння беларускі тэнісіст у паўфінальным матчы па настольным тэнісе сустракаецца з кітайцам Чжанам Цзікэ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі