Ва Украіне выпусцілі паштовыя маркі з сабакам Патронам. На кожным аркушы па 8 марак з выявамі жыцця вядомага маленькага ратавальніка. Наклад — 1 мільён асобнікаў.
“Укрпошта” распавяла, што гэта першыя афіцыйныя дабрачынныя маркі і за частку грошай ад іх продажу купяць машыну для размініравання. Таксама сродкі пералічаць на дапамогу прытулкам для жывёл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут