Ва Украіне спеклі 180-кілаграмовы дранік

08/09/2018 - 15:54

У маленькім украінскім горадзе Корасцень, што на Жытоміршчыне, мясцовыя кухары спеклі дранік рэкордных памераў. Яго даўжыня складае 1,62 метра, шырыня — 1,2 метра, а вышыня — 8 сантыметраў.

Бульбянога гіганта, аздобленага гароднінай, зелянінай і нават калінай, адзначылі дыпломам Кнігі рэкордаў Украіны — папярэдні рэкардсмэн важыў 138 кілаграмаў, паведамляе Радыё Свабода.

У гэтым горадзе праходзіў Міжнароны фэст дранікаў. Такое свята стала візітоўкай Корасценя, горада са старажытнай гісторыяй.

Фэст адбываецца штогод у верасні і прываблівае многіх турыстаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі