Ва Украіне пабудуюць новую "Мрію" — самы магутны ў свеце транспартны авіялайнер

08/11/2022 - 08:54
Ан-225 расіяне знішчылі ў пачатку вайны ў лютым 2022 года / Reuters

На прадпрыемстве "Антонов" пачаліся канструктарскія работы па стварэнні новага самалёта Ан-225 "Мрія". Гэта быў найбуйнейшы і самы магутны ў свеце транспартны авіялайнер. Яго знішчылі расійскія вайскоўцы ў пачатку вайны ў лютым 2022 года.

Раней нямецкае выданне Bild паведамляла, што "працы ўжо ідуць". "Другі Ан-225 будзе забяспечаны як новымі дэталямі, так і часткамі пацярпелага самалёта", - расказаў выданню выканаўца абавязкаў гендырэктара ДП "Антонов" Яўген Гаўрылаў.

Пазней на прадпрыемстве ўдакладнілі, што "ёсць каля 30 адсоткаў кампанентаў, якія можна выкарыстоўваць для другога ўзору". Кошт пабудовы самалёта там ацэньваюць мінімум у 500 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі