Ужо вясной: завяршэнне канфлікту з Расіяй і прэзідэнцкія выбары?

23/01/2020 - 10:05

Па словах расійскага пасла Дзмітрыя Мезенцава, Расія і Беларусь "у найбліжэйшы час могуць знайсці аптымальныя рашэнні па нафтагазавых пытаннях, нягледзячы на адрозненні ў пазіцыях бакоў". Што не спыняе афіцыйны Мінск ад пошукаў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў на беларускія НПЗ нафты. Затое нараджае чуткі пра тое, што нафтагазавы канфлікт можа прымусіць беларускія ўлады перанесці прэзідэнцкія выбары з восені на вясну бягучага года.


Ці варта спадзявацца, што Мінск і Масква памірацца цягам найбліжэйшых месяцаў? Ці будзе азначаць гэта замірэнне, што пытанне цэн на нафту і газ знятае і канфлікт вырашыцца на нашу карысць? Ці пойдуць улады на перанос прэзідэнцкіх выбараў, каб яны не супалі з крызісам у эканоміцы?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі