Узгодненыя ўмовы, па якіх Беларусь можа атрымаць крэдыт ад Еўразійскага фонда

29/10/2015 - 10:40

Умовы, на якіх Беларусі можа быць выдадзены новы крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, амаль узгодненыя. Пра гэта паведаміў 29 кастрычніка на прэс-брыфінгу ў Маскве старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Дзмітрый Панкін.

Гаворка ідзе аб выдзяленні Беларусі новага крэдыта са сродкаў Еўразійскага фонда стабілізацыі і развіцця. Мы амаль поўнасцю ўзгаднілі матрыцу мер. Там знайшлі адлюстраванне пытанні скарачэння субсідый па камунальных тарыфах, па аб'ёме грашовай масы, па крэдытным стымуляванні эканомікі, — заявіў ён.

Панкін адзначыў, што пытанне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыта будзе разглядацца на бліжэйшым пасяджэнні Савета Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

З заяўкай на атрыманне чарговага крэдыта Беларусь звярнулася ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сакавіку гэтага года. Першапачаткова беларускі бок запытваў у фонду крэдыт на 3 млрд долараў, аднак у жніўні кіраўніцтва Нацбанка Беларусі заявіла, што гаворка ідзе аб крэдыце, сума якога знаходзіцца ў дыяпазоне ад 2 да 3 млрд долараў. 

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі