У панядзелак, 29 траўня, у Маскве прайшоў ураган. Паведамляецца пра 11 загінулых і дзясяткі пацярпелых. Моцны вецер ламаў у расійскай сталіцы дрэвы, рэкламныя канструкцыі. На Кіраваградскай вуліцы перакуліўся прыпынак грамадскага транспарту.