Ураджэнец Бабруйска паўтара года здымаў гей-порна ў мінскай кватэры

23/10/2017 - 11:36

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 32-гадовага беспрацоўнага ўраджэнца Бабруйска (Магілёўская вобласць), які па месцы жыхарства ў Мінску арганізаваў порнастудыю. Студыя працавала паўтара года: з лютага 2016 года па кастрычнік 2017 года. 

Бабруйчанін спецыялізаваўся на здымках гей-порна. Пра гэта сведчаць матэрыялы, знойдзеныя аператыўнікамі падчас агляду яго кватэры. Яны выявілі і канфіскавалі фотаапараты, аб'ектывы, SD-карты і іншае абсталявання для фота- і відэаздымак, а таксама фалаімітатары. Адзнятыя парнаграфічныя матэрыялы мужчына перасылаў за мяжу, за што атрымліваў грашовыя пералічэнні.

Супраць падпольнага парнографа распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса — Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару. Яму пагражаюць чатыры гады турмы, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Яшчэ крыху пра Мінск і гей-порна. Фота: KYKY.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі