17 лістапада ў 3.24 ночы ў Магілёве з начнога клуба эвакуявалі 40 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МУС, невядомы патэлефанаваў па тэлефоне "101" і паведаміў пра закладзенае ў будынку выбуховае прыстасаванне. Аднак у клубе нічога падазронага не знайшлі.
Праваахоўнікі аператыўна высветлілі, што тэлефонны тэрарыст — гэта 42-гадовы мясцовы жыхар, яго затрымалі. Падчас тэлефанавання ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.
Адзначым, што за суткі да гэтага ў Магілёве з кавярні "Мікс" і бліжэйшых будынкаў эвакуявалі 80 чалавек. Адна з наведвальніц забыла там свой чамадан. Сапёры нічога падазронага не знайшлі.
Станцыю метро "Магілёўская" "замініраваў" п'яны ляснік
Здымак з архіва. Фота: Bymedia.net