Мароз, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Сёння ўначы ў Беларусі была зафіксаваная тэмпература каля 30 градусаў марозу. Самую нізкую тэмпературу паветра, як сведчыць Белгідрамет, зарэгістравалі на метэастанцыі "Вялікі Межнік" у Шклоўскім раёне: там было -29,7 градуса.
25 градусаў ніжэй за нуль было ў Беразіне, на метэастанцыі "Палескі" было 24,7 градуса марозу.
Сёння ўдзень па Беларусі прагназуюць да 16 градусаў са знакам "мінус".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут