Уладзімір Зяленскі паказаў, як сустрэлі вызваленых учора ўкраінцаў

29/06/2024 - 08:56

Увечары 28 чэрвеня з'явілася раптоўная навіна пра вызваленне пецярых палітвязняў з беларускіх калоній. / t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паказаў, як сустрэлі вызваленых учора ўкраінцаў. Відэа апублікавана ў яго ТГ-канале.

Увечары 28 чэрвеня з'явілася раптоўная навіна пра вызваленне пецярых палітвязняў з беларускіх калоній. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян шляхам абмену.

На волі аказаліся Наталля Захаранка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "Справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі