Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі падзякаваў Святлане Ціханоўскай за падтрымку. Прэзідэнт Украіны адказаў на твіт лідаркі беларускіх дэмсілаў пра маштабную начную атаку на Кіеў і Кіеўскую вобласць, якую здзейснілі расіяне.
"Гэты расійскі тэрор супраць мірных жыхароў, якому спрыяе рэжым Лукашэнкі, павінен быць рашуча асуджаны. Украіне патрэбная большая падтрымка. Злачынныя агрэсары павінны быць прыцягнутыя да адказнасці", — напісала Ціханоўская.
Яе візіт у Кіеў чакаецца ў самым бліжэйшым часе. Паводле крыніцаў Еўрарадыё — магчыма, нават на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут