Уладзімір Макей завёў акаўнт у Instagram

12/11/2019 - 10:08

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей завёў акаўнт у Instagram. 

Праўда, нік vladimir_makei быў заняты, таму міністр зарэгістраваўся з дадатковым падкрэсленнем — vladimir_makei_. Дзівіць, што беларускі палітык не зарэгістраваўся па-беларуску — uladzimir_makiej, напрыклад. 

Першы допіс Макея гучыць так: "Прывітанне ўсім! Пасля доўгіх роздумаў вырашыў усё-ткі прысутнічаць у соцсетях, каб мець зносіны з добрымі людзьмі і, калі спатрэбіцца, даць адказ нядобрым..."

Першым на гэта, дарэчы, адгукнуўся Філіп Кіркораў, якога Макей нядаўна назваў сваім сябрам: "Рады вітаць у Інстаграм! WELCOME!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі