Уладзімір Макей — пра пагрозы сям'і і неабходнасць пераменаў

20/08/2020 - 10:23

20 жніўня на сайце МЗС Беларусі з'явіўся зварот Уладзіміра Макея "да супрацоўнікаў сістэмы дыпламатычнай службы" РБ. У ім міністр замежных спраў піша, што "сёння наша краіна перажывае, напэўна, самы складаны этап у сваёй найноўшай гісторыі" і стаіць пытанне "пра захаванне дзяржаўнасці".

"А вы за белых ці за чырвоных?", — высвятляецца, што такое пытанне задаюць і Макею. Ён сцвярджае, што ідуць ананімныя пагрозы на адрас яго сям'і: "За гэтыя слёзы майго 11-гадовага сына я гатовы перагрызці горла".

Уладзімір Макей лічыць, што здадуцца толькі адзінкі, а іншых такія атакі толькі ўмацуюць. Ён заклікае дыпламатаў "выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю, не спрабаваць уносіць раскол у калектыў".

"Перамены патрэбны, гэтага ніхто не адмаўляе, — піша міністр. — Але не коштам грамадзянскага супрацьстаяння ці рэвалюцый". Ён падкрэслівае, што Беларусь ужо адкінута "на шмат гадоў назад". Відаць, мае на ўвазе непрызнанне ЕС вынікаў выбараў у Беларусі і ўвядзенне санкцый. Макей лічыць, што ні краіна, ні народ гэтага не заслугоўваюць.

Як вядома, нават у МЗС з'явіліся жадаючыя публічна выказацца наконт сітуацыі ў краіне, а некаторыя з іх звольніліся. Падаў у адстаўку амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня. Ён асудзіў жорсткае падаўленне мірных акцый пратэсту ў Беларусі і выказаў салідарнасць з тымі, хто выйшаў на вуліцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі