Уладзімір Цэслер прысвяціў дзве працы Дню нараджэння Марыі Калеснікавай

24/04/2021 - 08:06

24 красавіка 2021 года Марыі Калеснікавай спаўняецца 39 гадоў. Прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі, якая пасля яго нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты ўвайшла ў "жаночы трыюмвірат" са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала, Калеснікава з пачатку верасня 2020 года знаходзіцца за кратамі. Там жа яна сустракае свой Дзень нараджэння.

Дызайнер Уладзімір Цэслер прысвяціў Марыі Калеснікавай адразу дзве працы. Абедзьве — варыяцыі на тэму святочнага торта. На першай замест свечак на ім — агеньчыкі на смартфонах людзей, якія падтрымліваюць перамены ў Беларусі. На другой — пірог, парэзаны на часткі так, што паміж імі ўгадваюцца турэмныя краты.

Праца Цэслера ў гонар Калеснікавай / www.instagram.com/vovatsesler
Праца Цэслера ў гонар Калеснікавай / www.instagram.com/vovatsesler

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі