Уладзімір Беражкоў і Дзяніс Шунто стануць гасцямі жывога эфіру Еўрарадыё

07/10/2016 - 09:10

Сёння ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем пра самыя гучныя спартовыя падзеі апошніх дзён.

Адразу пасля навінаў у 14.00 да нас у госці завітае дырэктар дэпартамента па маркетынгу і камунікацыях Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Беражкоў, з якім абмяркуем бліжэйшы матч зборных Беларусі і Галандыі, свята футбола, што пройдзе сёння ў СК “Уручча”, а таксама стварэнне Прафесійнай футбольнай лігі замест сённяшняй вышэйшай.

Пасля навінаў у 15.00 мы распытаем дырэктара мінскага футбольнага клуба “Крумкачы” Дзяніса Шунто пра будучыню каманды пасля сыходу Алега Дулуба з пасады галоўнага трэнера, перспектывы існавання ў вышэйшай лізе, пра новы трэнерскі штаб і новых футбалістаў.

Слухаць тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі