Улады вяртаюць святкаванне Дня Волі ў пратэстны фармат?

11/03/2019 - 07:59

Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне 24 і 25 сакавіка мітынгу з нагоды Дня Волі — 2019 ля Опернага тэатра. Падставай нібыта стала тое, што арганізатары да атрымання дазволу распаўсюдзілі інфармацыю пра мітынг у СМІ. У той жа час пакуль няма адказу Мінгарвыканкама наконт святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Волі, на плошчы Свабоды альбо ля Палаца спорту.

Ці застаюцца надзеі на “легальнае” святкаванне 101-й гадавіны БНР? Ці магчыма сумясціць канцэртнае і палітычнае адзначэнне Дня Волі — 2019? Ці ёсць у заяўнікаў мітынгу ля Опернага “план Б”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі