Улады перадумалі прымушаць беларусаў паведамляць аб рахунках за мяжой

29/11/2023 - 10:18

Беларусаў не стануць прымушаць паведамляць аб рахунках за мяжой, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусаў не будуць абавязваць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

29 лістапада дэпутаты ПП у другім чытанні зацвердзілі законапраект аб падатковых зменах. Патрабаванне паведамляць пра замежныя рахункі з яго выключылі.

Цяпер абавязак паведамляць аб рахунках за мяжой ёсць толькі ў юрыдычных асоб. Планавалася, што яго распаўсюдзяць і на фізічных асоб — рэзідэнтаў Беларусі. Для нерэзідэнтаў такое патрабаванне ўводзіць не планавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі