Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць вакцыну Pfizer пры ўдзеле амбасады ЗША

05/07/2021 - 14:51

Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць вакцыну Pfizer пры ўдзеле амбасады ЗША. Пра гэта заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

"Перагаворы з вытворцамі вакцын AstraZeneca і Pfizer праводзіліся, яны не прыйшлі да нас, і больш перагаворы не вядуцца,цытуе яе словы "Звязда". — У той жа час, вядзем перагаворы па пастаўках да нас Pfizer пры ўдзеле амбасады ЗША. Адказ: калі застанецца, мы вам перададзім".

Адзначым, што перамовы вядуцца, нягледзячы на ўведзеныя Злучанымі Штатамі санкцыі, на непрызнанне Вашынгтонам легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі, на неатрыманне амбасадаркай Джулі Фішэр беларускай візы.

Богдан удзельнічала ў круглым стале, прысвечаным тэме вакцынацыі ад COVID-19. "У якасці стратэгіі выбралі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, — гаварыла першы намеснік міністра. — Удзельнічалі і ў выпрабаваннях яе вакцыны. Першыя атрымалі партыі для прышчэпкі... Пасля мы змаглі на прадпрыемствах "Белфармацыі" наладзіць вытворчасць расійскай вакцыны".

Алена Богдан падкрэсліла, што "створаны ў нас "Спутнік" мае некалькі ступеняў кантролю якасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі