Украінскія спартсмены будуць байкатаваць спаборніцтвы з удзелам Беларусі і Расіі

31/03/2023 - 09:52
Байкот / pixabay.com

Украінскія спартсмены будуць байкатаваць спаборніцтвы з удзелам беларусаў і расіян. Такое рашэнне прынятае ўрадам Украіны. Яно распаўсюджваецца на ўсе спаборніцтвы, у тым ліку на адбор на Алімпіяду 2024 года ў Парыжы і на самі Алімпійскія гульні.

Як паведамляе УНІАН, з такой ініцыятвай выступіў міністр моладзі і спорту, прэзідэнт украінскага НАК Вадзім Гутцайт. Пакуль дакумент яшчэ не апублікаваны. Невядома, як менавіта новаўвядзенне будзе працаваць.

Нядаўна Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе. Аднак некаторыя міжнародныя федэрацыі не падтрымалі пазіцыю МАК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі