Украінскія цягнікі эвакуююць праз пагрозу атак дронаў

29/03/2026 - 11:56

Кіеўшчына / 112

Цягнік Украінскай чыгункі зносін Кіеў — Славуціч спынілі пасярод руху ў Чарнігаўскай вобласці праз небяспеку ўдараў і вывелі пасажыраў, піша “Украінская праўда”.

Цягнік спынілі недалёка ад Нежына падчас паветранай трывогі ў сувязі з абвяшчэннем павышанай небяспекі. Усіх пасажыраў вывелі ў поле, дзе спынілі цягнік.

Адзначаецца, што пасажыраў каля 100 чалавек.

Таксама 29 сакавіка на Днепрапятроўшчыне тройчы эвакуявалі цягнік Кіеў — Крывы Рог праз атакі дронаў. Як піша ТРК “Рудана”, падчас адной з эвакуацый над людзьмі праляцеў шахед і перахопнік.

“Укрзалізниця” спыняе цягнікі і ажыццяўляе эвакуацыю пасажыраў у выпадку пагрозы ўдараў расійскімі дронамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі