Крым / t.me/exilenova_plus
У ноч з 20 на 21 чэрвеня 2026 года ўкраінскія беспілотнікі атакавалі горад Керч на тэрыторыі акупаванага Крыма. Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс Exilenova+.
Паводле мясцовых паблікаў, выбухі фіксаваліся ў розных частках горада. Паведамляецца пра траплянне ў партовую інфраструктуру. Адзначаецца, што мэтамі маглі быць аб’екты, звязаныя з лагістыкай і забеспячэннем.
Некаторыя крыніцы мяркуюць, што ўдары маглі быць накіраваныя на порт, прамысловую зону, а таксама аб’екты паліўнай інфраструктуры, у тым ліку тэрміналы захоўвання нафтапрадуктаў і звадкаванага газу.
Таксама паведамляецца, што ў рэгіёне працавала сістэма супрацьпаветранай абароны, а ў Севастопалі і шэрагу іншых раёнаў паўвострава аб’яўлялася паветраная трывога. Жыхары паведамлялі пра выбухі ў раёне мыса Фіялент і іншых частках акупаванага Крыма.
Афіцыйныя пацвярджэнні маштабаў пашкоджанняў на момант публікацыі адсутнічаюць.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут