Украінскія алігархі ляцяць з краіны чартарнымі рэйсамі

14/02/2022 - 06:30
Кіеўскі аэрапорт / Уладзімір Яіцкі, flickr.com

Напярэдадні з Кіева выляцела каля 20 чартнерных рэйсаў. У СМІ выказалі здагадку, што краіну пакідаюць алігархі, піша hromadske.ua.

Журналісты выдання "Украінская праўда", якія аналізавалі трэкеры палётаў, сцвярджаюць, што сярод чартараў і прыватных самалётаў, якія пакінулі напярэдадні Украіну былі борты мільярдэра Рыната Ахметава і палітыка Барыса Калеснікава. Паводле звестак выдання, сам Ахметаў паляцеў з Украіны ў Цюрых яшчэ 30 студзеня. У той жа дзень з'ехаў і бізнэсмэн Віктар Пінчук.

А ўчора Украіну пакінулі яшчэ бізнесмены Андрэй Стаўніцар і Вадзім Несцярэнка, некалькімі днямі раней паляцелі Вадзім Столар і Васіль Хмяльніцкі. У прэс-службе Стаўніцара растлумачылі, што ён паляцеў у камандзіроўку і неўзабаве павінен вярнуцца. Пракаментавалі навіну аб ад'ездзе з Украіны і ў камандзе Хмяльніцкага. Там заявілі, што бізнэсовец з камандай адправіўся на вучобу і павінен вярнуцца 20 лютага. У камандзе бізнэсмэна таксама падкрэслілі, што дзеці Хмяльніцкага засталіся ў Украіне.

У апошнія тыдні ў СМІ раскручваецца інфармацыя аб магчымым нападзе Расіі на Украіну. Газета Politico, у прыватнасці, сцвярджае, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на відэаканферэнцыі з лідарамі заходніх краін, Еўрасаюза і НАТА назваў датай "уварвання" Расіі ва Украіну 16 лютага. На гэтым фоне ўлады шэрагу краін заклікалі сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць украінскую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі