У Іране разбіўся самалёт Boeing-737 Міжнароднай авіякампаніі Украіны (МАУ). Гэта адбылося пасля яго вылету з міжнароднага аэрапорта Імама Хамейні на ўскраіне Тэгерана, перадае hromadske.
Гаворка ідзе пра рэйс 752 "Тэгеран — Кіеў". На борце самалёта было 167 пасажыраў. Магчымай прычынай аварыі называюць тэхнічную няспраўнасць.
У Твітары з'явілася відэа, на якім нібыта бачна момант авіякатастрофы. Аўтары відэа сцвярджаюць, што самая яркая кропка ў небе — гэта ўкраінскі "Боінг".
Іранскае Таварыства чырвонага паўмесяца апублікавала фота з месца авіякатастрофы. Там працуюць брыгады хуткай меддапамогі. Па звестках іранскіх ратавальнікаў, пасля авіякатастрофы ніхто не выжыў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.