Украінская разведка: расійскім салдатам выдаюць сапсаваныя бронекамізэлькі

14/04/2022 - 15:13

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла, што расійскім салдатам выдаюць непрыдатныя для выкарыстання бронекамізэлькі. Гаворка пра тых вайскоўцаў, якімі даўкамплектоўваюць падраздзяленні, найбольш пацярпелыя ў баях ва Украіне. Сцвярджаецца, што бронепласціны праржавелі, а тканіна рыштунку згніла. Адпаведна абараніць салдата такая бронекамізэлька не можа. Мяркуецца, што яны шмат гадоў ляжалі на складах ва ўмовах высокай вільготнасці.

Гэта і наступныя здымкі — gur.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі