Украінска-расійскія перамовы прайшлі ў Стамбуле. У аўторак ніякіх дакументаў дэлегацыі не падпісвалі. Пасяджэнне працягвалася каля трох гадзін.
На брыфінгу пасля перамоў удзельнікі ўкраінскай дэлегацыі заявілі, што "данеслі да расійскага боку пазіцыю Украіны". У прыватнасці, па пытанні прадастаўлення Украіне міжнародных гарантый бяспекі. Украінскі бок лічыць, што "дамова пра гарантыі бяспекі — магчымы дыпламатычны фармат заканчэння вайны, магчымасць аднавіць дыпламатычнымі захадамі тэрытарыяльную цэласнасць і бяспеку Украіны".
Расійскі бок заявіў пра "кардынальнае скарачэнне баявых дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім накірунках".
29 сакавіка перад пачаткам перамоў да прадстаўнікоў бакоў звярнуўся прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут