Украінец некалькі гадоў рассылаў паліцэйскім порнаматэрыялы

19/03/2019 - 14:03

У Данецкай вобласці украінскія паліцыянты затрымалі мужчыну. Як паведамляе УНІАН, на працягу некалькіх гадоў ён рассылаў порнаматэрыялы на старонкі супрацоўнікаў паліцыі ў сацсетках. 

Свае дзеянні украінец патлумачыў непрыязным стаўленнем да паліцыі. Яго адрасатамі сталі больш за дзясятак праваахоўнікаў. Пра факт рассылкі стала вядома ў лістападзе 2018 года. Паліцыянты напісалі адпаведныя заявы. 

Затрыманы — 36-гадовы жыхар Марыупаля. У яго дома паліцыя правяла ператрус, канфіскавала камп'ютарную тэхніку і мабільныя тэлефоны. "Са слоў мужчыны, порнапрадукцыю ён пасылаў праваахоўнікаў з мэтай маральнага ціску з 2016 года, таму што мае негатыўнае стаўленне да ўсіх паліцыянтаў", — распавялі ў паліцыі.

Мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі