Украіна адправіла да мяжы з Беларуссю зенітна-ракетныя комплексы Avenger

06/04/2023 - 09:41
Avenger умацуе абарону Украіны / gagadget.com

Украіна змясціла каля мяжы з Беларуссю амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Пра гэта распавёў камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. "Сістэма добрая і эфектыўная", — кажа ён.

Avenger прызначаны для збіцця крылатых ракет і ўдарных беспілотнікаў, а таксама самалётаў і верталётаў на малых вышынях. ЗРК забяспечаны цеплавізійным прыцэлам, дзякуючы якому могуць працаваць і днём, і ноччу. Яны ўзброены ракетамі Stinger, ёсць буйнакаліберны кулямёт Browning AN / M3. Кіруюць сістэмамі байцы, якія прайшлі падрыхтоўку ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі