Украіна стварае новую лінію супрацьтанкавых равоў на мяжы з Беларуссю

03/03/2023 - 17:35
У Ровенскай вобласці будуюць новыя супрацьтанкавыя равы / кадр з відэа

У Ровенскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы пачалі будаваць новую лінію танкавых равоў на мяжу з Беларуссю. Пра гэта расказаў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Коваль.

"На мяжы з Беларуссю кіпіць праца. Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынерныя збудаванні. Капаем другую лінію процітанкавых равоў і ўзводзім загароджы", — кажа Коваль.

Для будаўніцтва, па яго словах, выкарыстоўваюцца спецыяльныя бетонныя канструкцыі-тэтраэдры.

Раней улады Ровенскай вобласці заяўлялі, што цалкам замініравалі лясы на мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі