Уцекачы з Ірака тры дні не могуць пакінуць мінскі аэрапорт

06/08/2021 - 11:16

Сям'я ўцекачоў з Ірака піша ў Фэйсбуку, што ўжо тры дні не можа пакінуць тэрыторыю мінскага аэрапорта. Людзі "п'юць ваду з прыбіральняў", "спяць на крэслах і на падлозе".

Па словах іракцаў, турыстычная кампанія, якая адправіла іх у Беларусь, пераблытала даты ў запрашэнні. Таму ў аэрапорце ім адмовіліся ставіць уязныя беларускія візы. Іракцы просяць дапамогі ў гуманітарных арганізацый, якія працуюць у Мінску.

На фота, прыкладзеным да паведамлення, — як мінімум пяцёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі