Uber запусціў прыкладанне для Беларусі — цалкам ідэнтычнае Uber Russia

17/01/2019 - 12:16

Uber запусціў прыкладанне для Беларусі. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, цяпер карыстальнікі змогуць аплачваць паездку наяўнымі або прывязанай да прыкладання картай. Афармляючы замову, можна назваць некалькі адрасоў: тады прыкладанне вызначыць для кіроўцы моўны маршрут і загаддзя паведаміць спажыўцу кошт.

Прадугледжваецца, што нумар кіроўцы будзе захоўвацца ў гісторыі паездак цягам сутак. Таксама будуць пазначаныя ўсе маршруты карыстальніка, час замоваў і нумары машын. Паездкі можна выдаляць з гісторыі.

Новая сістэма дазваляе дадаваць у выбранае адрасы і нават пункт на карце: яны замацоўваюцца ў радку “Куды” ў выглядзе кнопак, што дапамагае не траціць час на ўвод адраса. Апроч таго, прыкладанне падказвае, куды лепей замовіць машыну — звычайна гэта месцы ў дзвюх-трох хвілінаў хады.

Прыкладанне Uber By цалкам ідэнтычнае Uber Russia — тыя ж функцыі і апісанні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі