У ЗША застрэлілі 20-гадовага рэпера Pop Smoke

19/02/2020 - 19:42

У ЗША застрэлілі 20-гадовага рэпера Pop Smoke, паведамляе rollingstone.com. Невядомыя злачынцы ў масках уварваліся ў дом у Лос-Анджэлесе, які арандаваў музыка, зрабілі стрэлы і збеглі. Рэпер памёр у бальніцы. Дагэтуль паліцыя не затрымала стралкоў і нічога не ведае пра іх матывы.

Дэбютны альбом музыкі Meet the Woo выйшаў летась. Трэк Welcome to the Party набраў на YouTube 24 млн праглядаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі