У ЗША патануў турыстычны аўтобус-амфібія

20/07/2018 - 09:43

У ЗША патануў турыстычны аўтобус-амфібія. Загінулі не менш за 11 чалавек, 7 чалавек шпіталізаваныя, у аднаго з іх цяжкія траўмы, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Здарэнне адбылося на возеры Тэйбл-Рок у штаце Місуры. На аўтобусе-амфібіі было каля 30 чалавек, у тым ліку і дзеці. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў моцны вецер (больш за 100 км за гадзіну), падняліся хвалі вышынёй больш за метр.

На возеры працуюць вадалазы, якія шукаюць пяць чалавек, якія зніклі без вестак.

Фота: Reuters
Аўтобус-амфібія. Здымак з архіву. Фота: http://kidpassage.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі