У выканкамы прызначаюць афіцэраў МУС і КДБ

06/12/2021 - 09:01

У выканкамы прызначаюць афіцэраў МУС і КДБ — сярод сілавікоў працягваюць шукаць кадры для "вертыкалі" ўлады. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў шэраг такіх прызначэнняў у розных рэгіёнах краіны.

Старшынём Браслаўскага райвыканкама стане Вячаслаў Грышчанка, які працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама. Алег Малышэўскі "з сістэмы МУС" ачоліць Чэрыкаўскі райвыканкам. Членам Брэсцкага аблвыканкама стаў начальнік упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Максім Радзькоў, членам Мінскага гарвыканкама і Мінаблвыканкама —  начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Аляксандр Церахаў, членам Магілёўскага аблвыканкама — начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці Ігар Паўлюшчанка. Начальнік міліцыі Гомельскай вобласці Аляксандр Шастайла стане членам Гомельскага аблвыканкама.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка сілавікамі "умацоўвае" органы мясцовай улады. "Мы абсалютна не адкідаем (і я на гэтым настойваю) людзей вайсковых у вертыкалі ўлады, заявіў ён. — Я маю на ўвазе людзей у пагонах: міліцыянераў, армейцаў, чэкістаў — не важна. Галоўнае, каб быў добры кіраўнік. Гэта галоўнае зараз".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі