Локдаўн у Лондане / Reuters
У Вялікабрытаніі выявілі новую мутацыю каранавіруса. Праз яе ўводзяць жорсткі локдаўн у Лондане і на паўднёвым усходзе Англіі. Урад адмяняе калядныя паслабленні ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе. Еўрапейскія краіны ўводзяць забарону на авіязносіны з Вялікабрытаніяй.
Пра новую мутацыю COVID-19 многае яшчэ незразумела, паколькі новы штам VUI-202012/01 пакуль вывучаны мала. Што пра яго вядома дакладна?
Навукоўцы звярнулі ўвагу на новы штам па трох прычынах:
— Ён хутка выцясняе іншыя штамы гэтага ж каранавіруса;
— Мутацыя адбываецца ў тых частках віруса, якія адказваюць за яго распаўсюд;
— У лабараторных умовах у новай мутацыі віруса падвышаная здольнасць пранікаць у клеткі.
За межамі Вялікабрытаніі новы штам віруса знойдзены: у Даніі, Нідэрландах, Італіі і ў Аўстраліі.
Канешне. Каранавірус, які быў першым знойдзены ў кітайскім горадзе Ухань, — зусім не той, які цяпер фіксуецца па ўсім свеце. Асноўныя штамы віруса, якія распаўсюджваюцца зараз, з'явіліся ў Еўропе.
У СААЗ пакуль няма сведчанняў, што новы штам больш смяротны.
Верагодней за ўсё, так. Усе тры вядучыя сусветныя вакцыны выклікаюць імунны адказ арганізма на існуючы спайк-бялок каранавіруса. Яны настройваюць імунную сістэму на тое, каб яна атакавала розныя складнікі віруса, а гэта значыць, што, нават нягледзячы на тое, што вірус муціраваў, вакцыны па-ранейшаму будуць эфектыўныя.
Аднак калі вірус зробіць яшчэ шэраг мутацый, тады ёсць прычыны для хвалявання. Мутацыі віруса патэнцыйна настроеныя на тое, каб абысці абарону, якая даецца вакцынай.
Калі вірус працягне мутаваць, то можа надысці момант, калі вакцына акажацца бяздзейнай. Тады яе давядзецца рэгулярна відазмяняць, як гэта робяць з вакцынай ад грыпу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.