У Віцебску затрымалі вымагальнікаў, якія збіралі "даніну" з таксістаў

02/09/2016 - 15:53

У Віцебску затрымалі вымагальнікаў, якія збіралі "даніну" з таксістаў за паркоўку каля буйных гандлёва-забаўляльных цэнтраў і клубаў. Як адзначае тэлеканал АНТ, яны дзейнічалі "як у дзевяностыя". Тым, хто адмаўляўся ад "даху", маглі збіць, альбо разбіць аўтамабілі. Затрыманні прайшлі ў траўні-жніўні 2016-га. Цяпер следчыя шукаюць ахвяраў банды.

Кіраўніком банды быў 33-гадовы мужчына. Раней ён ужо трапляў за краты і быў вядомай асобай сярод крымінальнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі