У Ваўкавыску з’явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

05/06/2017 - 06:02

У Ваўкавыску з’явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц. Такое рашэнне прыняў раённы савет дэпутатаў. Тапанімічная камісія вызначыць вуліцы, на якіх з’явяцца шыльды. Мясцовыя камунальнікі ўжо вывучаюць магчымасці для іх вырабу. А ваенна-гістарычны музей імя Баграціёна і шэраг іншых інстанцый мусяць падрыхтаваць матэрыялы з ранейшымі назвамі такіх вуліц, як Маркса, Дзяржынскага, Леніна, Кутузава. Таксама ў цэнтры Ваўкавыска плануецца ўсталяваць карты-схемы горада, інфармуе сайт volkovysk.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі