У Ваўкавыскім раёне пры сутыкненні двух МАЗаў загінуў адзін кіроўца (фота)

13/12/2016 - 07:46

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 12 снежня ў вёсцы Янавічы Ваўкавыскага раёна Гродзеншчыны. Пры аварыі загінуў кіроўца грузавіка.

Паводле інфармацыі gaigrodno.by, на закругленні дарогі ў правы кювет спярша з'ехаў адзін МАЗ. Прыкладна праз пяць хвілінаў абсалютна па той самай траекторыі з дарогі вылецеў другі МАЗ.

Пры сутыкненні аўтамабіляў кабіна аднаго з іх была скамечаная настолькі, што там паросту не засталося прасторы. Кіроўца памёр на месцы.

Як іннфармуе МУС, загінуламу кіроўцу было 49 гадоў, ён жыхар вёскі Падароск.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі