У Варшаве памёр праваабаронца і палітуцякач Леанід Свецік

28/06/2024 - 16:18

Леанід Свецік / spring96.org

28 чэрвеня ў Варшаве ва ўзросце 59 гадоў раптоўна памёр праваабаронца з Віцебска, сябра БАЖ Леанід Свецік, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Свецік больш за два дзесяцігоддзі займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, шмат гадоў узначальваў віцебскае аддзяленне ПЦ "Вясна", удзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і дамагаўся іх вырашэння.

У 2021 годе праваабаронца быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. У эміграцыі Свецік працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі