У Варонежы загарэўся завод "Энікмаш", ёсць загінулыя

22/04/2024 - 09:03

Пажар на заводзе ў Варонежы / @ENews112

Тры чалавекі загінулі і двое пацярпелі падчас пажару на электрамеханічным заводзе "Энікмаш" у Варонежы, пра гэта паведамляе МНС Расіі. Загінулых знайшлі пад заваламі пасля лакалізацыі ўзгарання.

Гарэў цэх па вытворчасці электраабсталявання. Плошча цэха 3000 кв.м. МНС паведамляе пра лакалізацыю ўзгарання на плошчы 500 "квадратаў". Рэсурс "Осторожно, новости" піша, што мясцовыя жыхары чулі прыглушаныя выбухі. А Mash сцвярджае, што "з ахопленага полымем цэха вынеслі чатыры балоны з прапанам і адзін з кіслародам. Была пагроза выбуху".

Дададзім, што варонежскі "Энікмаш" вырабляе кавальска-прэсавае абсталяванне.

Ратавальнікі выносяць з ахопленага полымем цэха балоны з газам / тут і далей фота @breakingmash

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі