У Валгаградзе гарэў металургічны завод

17/08/2023 - 11:10

Мужчына назірае за пажарам на заводзе ў Валгаградзе / @bloknot_vlg

Раніцай у пятніцу здарыўся пажар на металургічным заводзе "Чырвоны кастрычнік" у Валгаградзе. У адным з будынкаў загарэлася трансфарматарная аліва. Плошча пажару склала 50 кв. м.

Што зрабілася прычынай узгарання, у мясцовым МНС пакуль не гавораць. Сцвярджаюць, што ні загінулых, ні пацярпелых няма. Адзначым, што апошнім часам у Расіі пачасціліся надзвычайныя здарэнні на розных прадпрыемствах. Адно з самых гучных здарылася 9 жніўня ў Сергіевым Пасадзе пад Масквой. У выніку выбуху на оптыка-механічным заводзе адзін чалавек загінуў, дзясяткі пацярпелі.

Прадпрыемства "Чырвоны кастрычнік" у Валгаградзе вырабляе металапракат спецыяльных марак сталі і валодае каля 30% расійскага рынку нержавейных сталяў.

Пажар на заводзе ў Валгаградзе / @bloknot_vlg

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі