У Тайвані беларус зрабіў такое, чаго не было за ўсю гісторыю аэрапорта

04/11/2019 - 10:25

У Тайвані беларус зрабіў такое, чаго не было за ўсю гісторыю мясцовага міжнароднага аэрапорта. Як інфармуе taipeitimes.com, малады чалавек залез на шасі самалёта China Airlines, які стаяў на ўзлётна-пасадачнай паласе. Ён, нібыта, хацеў незаўважна паляцець на астравы Ціхага акіяна. Парушальніка заўважыў пілот іншага самалёта і паведаміў ахове аэрапорта, неўзабаве прыехала і паліцыя. Вылет самалёта China Airlines быў затрыманы (пасажыраў адправілі на Палаў у Мікранэзію на іншым самалёце з затрымкай на тры гадзіны).

Хлопца абшукалі. У яго знайшлі нейкі "неразборлівы малюнак", святлоадбівальную камізэльку, газавую гарэлку і некалькі запальнічак. Беларус адмовіўся размаўляць і тлумачыць свой учынак. У яго ўзялі адбіткі пальцаў, была адсканавана сятчатка, аднак звестак пра прыбыццё маладога чалавека на Тайвань не знайшлі. Мяркуецца, што ён прыехаў па чужых дакументах.

taipeitimes.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі