У Свіслачы знайшлі цела будаўніка, які знік мінулай восенню

19/03/2018 - 14:50

У Свіслачы знайшлі цела будаўніка, які знік мінулай восенню. Як інфармуе тэлеканал АНТ, пры аглядзе выявілі мабільны тэлефон. Па SIM-карце было высветлена, што гаспадаром тэлефона быў 21-гадовы ўраджэнец Гродна. Ён займаўся пад Мінскам будаўнічымі працамі. З лістапада 2017-га пра яго лёс не было ніякай інфармацыі.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць прычыны гібелі мужчыны, прызначана судмедэкспертыза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі